Непадкантрольныя ўзброеныя фармаванні абстралялі пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у раёне населеных пунктаў Фрунзе, Багданаўка, Пяскі. Найбольш напружаная сітуацыя склалася паблізу Дэбальцава (стратэгічна важны горад паміж Данецкам і Луганскам).

Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры АТА.

«Баевікі неаднаразова абстрэльвалі блокпасты сілавікоў у Малаарлоўцы, Папасай, на кургане Вострая Магіла, штурмавалі Някішына. На дадзены момант пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў застаюцца пад кантролем сіл АТА», — падкрэслілі ў прэс-цэнтры.

У раёне Марыупаля сілы АТА цалкам кантралююць сітуацыю, забяспечваюць бяспеку жыхароў прыморскага горада. Таксама пад кантролем сіл АТА стратэгічны аб'ект — Данецкі аэрапорт.

Таксама ў прэс-цэнтры АТА падкрэслілі: баевікі працягваюць наносіць шкоду жыхарам Данбаса і знішчаць інфраструктуру рэгіёну.

«Так, у выніку мінамётнага абстрэлу н.п. Шчасце з боку н.п. Вясёлая гара, разбурэныя гарадская бальніца і некалькі грамадзянскіх збудаванняў, загінула 1 жанчына і параненыя 16 мясцовых жыхароў, з іх трое — у цяжкім стане», — гаворыцца ў паведамленні.

Разам з тым мясцовыя жыхары ў сацсетках паведамляюць: у ноч на суботу адбылося некалькі магутных нападаў на аэрадром Данецка. У прыватнасці, каля 23:00 была здзейснена серыя залпаў, верагодна — з самаходнага мінамёта «Васілёк».

Таксама аэрапорт Данецка атакавалі раніцай 27 верасня з выкарыстаннем «Градаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?