У жыхара вёскі Туркі Бабруйскага раёна з пчалінага вулля на прысядзібным пчальніку выкралі віно і $14 тысяч. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Злачынства здзейснілі ноччу 19 верасня 15 і 17-гадовыя падлеткі, выпадкова даведаўшыся, дзе вясковец хавае віно. Можна толькі ўявіць, якая была іх радасць і здзіўленне, калі яны знайшлі ў дадатак да спіртнога буйную суму грошай — «залатыя» пчолкі наносілі ў вулей $14 тысяч. Праўда, атрымаць асалоду ад гэтых «дароў» хлопцы не паспелі. Пабачыўшы спустошаны тайнік, пацярпелы раніцай звярнуўся ў міліцыю. Праваахоўнікі па гарачых слядах затрымалі зламыснікаў. Усе выкрадзеныя грошы былі канфіскаваныя пры ператрусе ў затрыманых.

Па словах пацярпелага, ён быў упэўнены, што пчаліны вулей — гэта надзейная схованка і ў яе ніхто не палезе, пабаяўшыся нападу пчол. Вось таму ён і схаваў у пустым вуллі усё сваё багацце.

У дачыненні да правапарушальнікаў распачата крымінальная справа па ч.3 арт.205 (крадзеж, учынены ў буйным памеры) КК Беларусі. Вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?