У сувязі з нізкім пасажырапатокам у Мінску 30 верасня закрываецца аўтобусны маршрут № 191 «ДС Паўднёвы Захад — Аўтарынак», паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь». 

«У перыяд працы аўтобуснага маршруту № 191 «ДС Паўднёвы Захад — Аўтарынак», арганізаванага ў якасці эксперыменту з 15 ліпеня 2014 года, было праведзена вывучэнне пасажырапатокаў шляхам падліку пасажыраў, якія ўваходзілі і выходзілі на кожным прыпыначным пункце. Аналіз матэрыялаў паказаў адсутнасць устойлівага пасажырапатоку як у напрамку ЗАТ «Гандлёвы мір «Кальцо», так і з боку праспекта газеты «Праўда» ў напрамку ўстаноў аховы здароўя, размешчаных па вуліцы Голубева. Паслугамі маршруту на працягу дня карыстаюцца адзінкавыя пасажыры», — растлумачылі ва ўпраўленні. 

Вольны аўтобус будзе накіраваны для працы на маршруце № 75.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?