Беларуская чыгунка (БЧ) прызначае дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа для перавозкі балельшчыкаў з футбольных матчаў, якія пройдуць у кастрычніку ў Барысаве, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
1, 10 і 13 кастрычніка пасля заканчэння матчаў прызначаны цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа «Барысаў—Мінск». Час адпраўлення са станцыі Барысаў — 00.10, час прыбыцця на станцыю Мінск-Пасажырскі — 01.35.
У дарозе цягнік пройдзе з прыпынкамі: Печынскі (побач з «Барысаў-Арэнай») — 00.16—00.24; Жодзіна-Паўднёвае — 00.35—00.37; Зарэчнае — 00.49—00.51.
Таксама 10 і 13 кастрычніка прызначаецца дадатковы электрацягнік «Жодзіна—Орша». Час адпраўлення цягніка са станцыі Жодзіна ў 00.14, час прыбыцця на станцыю Орша-Цэнтральная ў 02.38.
Цягнік ідзе з прыпынкамі: Печынскі — 00.23—00.30; Барысаў — 00.37—00.50; Крупкі — 01.23—01.24; Талачын — 02.02—02.03.





