Прессбол

Прессбол

З перамогі стартавала зборная Беларусі (галоўны трэнер — Рымантас Грыгас) на жаночым чэмпіянаце свету па баскетболе ў Турцыі.

У першым матчы беларускі перамаглі Карэю з лікам 70:64.

Прычым падчас матчу нашы саступалі 14:27, потым рванулі наперад — 30:27 (першая палова скончылася 32:30 на карысць беларусак), давялі перавагу да +21 (53:22), а потым ледзь яе не страцілі. Пры канцы гульні карэянкі трохачковымі кідкамі скарацілі лік да 64:67.

Аднак беларускі давялі матч да перамогі, кропку паставіла трохачковым Кацярына Сныціна — 70:64.

У нядзелю Беларусь згуляе з Кубай, пачатак у 19:10 (транслюе чэмпіянат канал «Беларусь-2»). У аўторак — матч з Аўстраліяй.

Сёння Аўстралія разграміла Кубу з лікам 90:57.

У наступны раўнд выходзіць тры каманды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?