У Расіі трое краснадарцаў — Дар'я Палюдава, Вячаслаў Мартынаў і Пётр Любчанка — трапілі ў Федэральны спіс экстрэмістаў і тэрарыстаў.
Усе яны арганізатары «Маршу за федэралізацыю Кубані», які павінен быў адбыцца 17 жніўня, але так і не быў узгоднены.
Двое з іх — Вячаслаў Мартынаў і Пётр Любчанка, якія паспелі збегчы з краіны, — папрасілі палітычнага прытулку ва Украіне. Дар'я Палюдава з ліпеня знаходзіцца ў СІЗА.





