Кіраўнік Днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі Ігар Каламойскі мяркуе, што канфлікт на ўсходзе Украіны завершыцца з прыходам зімы.

«Мірны працэс пайшоў, але мы павінны разумець, што на парозе зіма і 4,5 мільёна чалавек, якія жывуць на акупаваных тэрыторыях, павінны яе перажыць. І вось гэтая боязь зімы прымусіла ўсіх сесці за стол перамоваў. Разам з тым, я б не расслабляўся і не чакаў бы вясны, менавіта вясной мы павінны быць у поўным узбраенні і гатовыя да ўсяго», — сказаў ён у суботу.

Каламойскі таксама мяркуе, што з кантынгентам у 50 тысяч байцоў «немагчыма ўтрымаць такую тэрыторыю, асабліва калі насельніцтва настроена супраць».

Вярнуць часова акупаваныя зямлі, на яго думку, можна толькі па ўласным жаданні іх жыхароў.

«З часам людзі, якія пражываюць на тых тэрыторыях, самі павінны зразумець, што ім без Украіны горш і, так бы мовіць, папрасіцца назад», — сказаў Ігар Каламойскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?