Marca.es

Marca.es

Аргенцінец Ліянель Месі забіў 400-ы гол за кар'еру. Сёння ў матчы іспанскай прымеры «Барселона» разграміла «Гранаду» з лікам 6:0.

Першы хет-трык у кар'еры зрабіў Неймар, а вось Месі не толькі вызначыўся дублем, але і забіў 400-ы мяч (а потым і 401-ы) у кар'еры. І гэта ў 525 матчах. 

Галы ў чатырохразовага ўладальніка «Залатога мяча» размяркоўваюцца наступным чынам: 358 галоў за «Барсу» (з іх 247 — у ЛаЛізе), 42 — за зборную.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна