Іх знайшлі на гары недалёка ад вяршыні.
Як паведамляецца, папярэдні агляд паказаў, што ў альпіністаў не працуе сэрца і спынена дыханне. Аднак афіцыйнае пацверджанне аб смерці ў Японіі паступае толькі пасля медыцынскага абследавання.
Выратавальныя працы на гары Антаке працягваліся ўвесь апошні час, нягледзячы на вывяржэнне вулкана.
Вулканічная актыўнасць у раёне гары Антакэ, размешчанай у 200 кіламетрах ад Токіа і папулярнай сярод турыстаў асабліва ў восеньскі час, была зафіксавана каля апоўдня суботы.





