Украінская армія пасля многіх год ваганняў можа замовіць і ўзяць на ўзбраенне гранатамёт РГ-1 «Поршань», які мяркуецца выкарыстоўваць у штурмавых апэрацыях, паведаміў у пятніцу дарадца прэзідэнта краіны Юры Бірукоў. 

Гранатамёт РГ-1.

Гранатамёт РГ-1.

Як многае зараз ва Украіне, выраб першай партыі зброі, па ягоных словах, быў абумоўлены прыватнай ініцыятывай: нейкі ананімны прадпрымальнік з Днепрапятроўска ахвяраваў на гэта 11 мільёнаў грыўняў (каля $900 тысяч).

Гранатамёт прызначаны для сітуацый, калі класічныя станковыя гранатамёты кшталту савецкіх АГС-17 выкарыстоўваць цяжка ці немагчыма — напрыклад, у будынках. Пераносіць і страляць са зброі, якая разам з магазінам на 5 гранатаў важыць 12,5 кг, можа 1 жаўнер.

30-міліметровыя гранаты і магазіны для РГ-1.

30-міліметровыя гранаты і магазіны для РГ-1.

Агульная даўжыня гранатамёта — 90 см, што дазваляе без асаблівых праблем рухацца і весці бой у вузкіх калідорах і пакоях.

Упершыню РГ-1, створаны інжынерамі «Южмаша», быў прадэманстраваны на публіцы ў 2000 годзе. Зараз, каб пачаць пастаўкі новай зброі арміі, патрэбныя тры апошнія подпісы ў Мінабароны, кажа Бірукоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?