Сёння, 28 верасня, у Данецку пачаўся моцны абстрэл. Мясцовыя жыхары ў сацыяльных сетках паведамляюць пра магутныя залпы і выбухі, якія гучаць па ўсім горадзе, паведамляе мясцовы сайт 62.ua.
У сацыяльных сетках таксама ідуць заклікі забраць дзяцей з вуліц, зайсці ў дамы і не падыходзіць да вокнаў гараджанам, якія пражываюць у раёнах чыгуначнага вакзала, аўтарынка і рэчавага рынку.
Акрамя таго, мясцовыя жыхары паведамляюць, што падчас учорашняга штурму баевікам удалося захапіць грузавы тэрмінал аэрапорта.
«Там яны і засталіся. У выглядзе 20 трупаў», — тлумачаць добра інфармаваныя крыніцы.
Паведамляецца таксама, што снарад трапіў на завод «Точмаш», у выніку чаго моцны пажар.





