Відэа анлайн з месца падзей:
22:35
Помнік Леніну ў Харкаве, што стаяў на Плошчы Свабоды, знесены. Дэманстранты падпілілі статую знізу з дапамогаю вуглавой шліфавальнай машыны-балгаркі і сцягнулі помнік з пастамента з дапамогай металічных тросаў, паведамляе Бі-Бі-Сі — Украіна.
Перад гэтым актывісты выбілі на пастаменце надпіс «Слава Украіне!» і эмблему Сацыял-нацыянальнай асамблеі.
На плошчы Свабоды ў Харкаве сёння вечарам сабралася каля трох тысяч мітынгоўцаў. Супрацоўнікі міліцыі правялі з арганізатарамі сходу размову «аб недапушчальнасці здзяйснення правакацый і парушэнняў заканадаўства».
«Названыя асобы праігнаравалі патрабаванні праваахоўнікаў, паводзяць сябе з выклікам і правакуюць іншых грамадзян на радыкальныя дзеянні», — паведамлялася ў заяве міліцыі, якая распачала крымінальную справу па знішчэнні альбо пашкоджанні аб'ектаў культурнай спадчыны і аб'ектаў уласнасці.
Пазней міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, крымінальная справа будзе закрыта, што ўказ аб зносе помніка падпісаў кіраўнік харкаўскай абладміністрацыі Ігар Балута.
Шмат хто з удзельнікаў акцыі быў у балаклавах, некаторыя трымалі нацыянальныя сцягі, а таксама сцягі батальёна «Азоў» і «Правага сектара».
Раней актывісты заявілі, што адпілуюць помніку галаву і рукі, падняўшыся на кране. Актывісты казалі, што скідаць помнік небяспечна, бо пад плошчай праходзяць лінія метро і інжынерныя камунікацыі.





