Прэзідэнт ЗША Барак Абама адмаўляе магчымасць ваеннай канфрантацыі паміж НАТА і Расіяй. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю тэлеканалу CBS.

На пытанне аб тым, ці ёсць верагоднасць ваеннага канфлікту, Абама адказаў: «Не, я не думаю, што будзе ваенная канфрантацыя паміж Расіяй і НАТА». Пры гэтым ён дадаў, што ЗША «вельмі шмат працавалі», каб супакоіць саюзнікаў па альянсе ва Усходняй Еўропе.

Абама нагадаў, што пяты артыкул Паўночнаатлантычнай дамовы абавязвае ўсіх саюзнікаў аказваць ваенную дапамогу ў выпадку, калі хто-небудзь з членаў альянсу стане аб'ектам нападу.

«І Пуцін гэта разумее», — сказаў Абама.

На думку амерыканскага лідара, існуе магчымасць таго, што Расія будзе «рухацца ў патрэбны бок» у сітуацыі з украінскім крызісам. Пры гэтым Абама асудзіў дзеянні Масквы на фоне пратэстаў і наступнага развіцця падзей, накіраваныя на «ўтрыманне Украіны ў сваёй арбіце».

Прэзідэнт ЗША таксама адзначыў значэнне санкцый супраць Расеі, якія «вельмі дрэнна» адбіліся на яе эканоміцы. «І гэта дрэнна і для будучыні Расіі», — дадаў ён.

Як адзначыў кіраўнік амерыканскай адміністрацыі, ён неаднаразова заяўляў, што такая палітыка з'яўляецца для Расіі «тупіком», і Масква павінна вярнуцца да спробаў выконваць міжнародныя нормы.

Гэта, на яго думку, «будзе лепш і для расійскага народу, і для Еўропы». Такую пазіцыю Абама, паводле яго слоў, даносіў і да расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў прыватным парадку, і выказваў публічна.

«Мы не шукаем канфрантацыі, але мы збіраемся быць вельмі цвёрдымі, калі на кану стаяць прынцыпы», — падкрэсліў Абама.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?