У горадзе Дзергачы Харкаўскай вобласці ўкраінцы знеслі яшчэ адзін помнік Уладзіміру Леніну.

Пра гэта ў панядзелак, 29 верасня, на сваёй старонцы ў Facebook распавёў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка.

«У райцэнтры Дзергачы Харкаўскай вобласці толькі што ўпаў мясцовы помнік Ільічу. Гэта проста свята нейкае! Харкаўская вобласць паказала сёння, што Харкаўшчына гэта Украіна! І так будзе заўсёды!», — напісаў Герашчанка.

Раней 28 верасня ў Харкаве падчас шэсця ў падтрымку адзінства Украіны дэманстранты звалілі найбуйнейшы ў краіне помнік Леніну. Манумент дэмантавалі пры дапамозе тросаў і крана. Па факце была заведзена крымінальная справа аб хуліганстве, аднак неўзабаве яго закрылі, бо знесці манумент распарадзіўся губернатар рэгіёну Ігар Балута.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?