Беларускія банкі, якія не выканалі да 2015 года патрабаванне да велічыні ўласнага капіталу, могуць быць ператвораныя ў нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі.

Адпаведную прававую базу для стварэння нябанкаўскіх арганізацый фармуе Нацбанк.

Згодна з беларускім заканадаўствам, з 1 студзеня 2015 уласны (нарматыўны) капітал ўсіх камерцыйных банкаў Беларусі павінен складаць не менш за 25 млн. еўра ў эквіваленце.

Аднак паводле апошніх справаздачных звестак (на 1 ліпеня), 11 камерцыйных банкаў Беларусі не адпавядалі гэтаму патрабаванню.

Камерцыйныя банкі, якія да канца года не змогуць павялічыць нарматыўны капітал да патрабаванага нарматыву, могуць страціць статус банка і быць ператвораныя ў нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі (НКФА).

Паводле інфармацыі банкіраў, у бліжэйшы час павінна з'явіцца афіцыйнае рашэнне аб велічыні статутных фондаў НКФА.

Мяркуецца, што статутныя патрабаванні да НКФА будуць істотна ніжэйшыя, чым для камерцыйных банкаў.

Разам з тым магчымасці для камерцыйнай дзейнасці ў нябанкаўскіх арганізацый таксама будуць абмежаваныя.

«Пераход банка ў разрад нябанкаўскай арганізацый мае на ўвазе выключэнне магчымасці абслугоўваць рахункі кліентаў.

Для кліентаў такія змены фактычна азначаюць, што банк зачыняецца, так як апошні, будучы пераназваным у нябанкаўскую арганізацыю, не зможа ажыццяўляць шэраг фінансавых аперацый»,

— растлумачыў БелаПАН сітуацыю топ-менеджар аднаго з камерцыйных банкаў.

Шэраг банкаў праводзяць падрыхтоўчую працу для таго, каб выканаць да пачатку 2015 патрабаванне да велічыні ўласнага капіталу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?