Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь спынена супрацьпраўная дзейнасць злачыннай групы, якая спрабавала пад выглядам работ сусветна вядомых мастакоў Клода Манэ, Вінсэнта Ван Гога, Эдварда Мунка, Канстанціна Юона і Васілія Кандзінскага прадаць карціны неўстаноўленых аўтараў, паведамляе прэс-служба ведамства.

Затрыманыя сцвярджалі, што прапанаваныя імі на продаж творы мастацтва былі вывезеныя з рэзідэнцыі экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. За 5 карцін названыя асобы хацелі атрымаць 2 млн. еўра.

У цяперашні час праводзяцца мастацтвазнаўчая і іншыя экспертызы канфіскаваных карцін, у ходзе якіх будзе вызначаны рэальны кошт палотнаў, а таксама ўстаноўлена іх мастацкая, культурная і гістарычная каштоўнасць. Спецыялісты, па атрыманых папярэдніх звестках, мяркуюць, што карціны маюць пэўную каштоўнасць, аднак іх цана значна ніжэйшая заяўленай падазраванымі.

У выніку праведзеных па месцы жыхарства затрыманых асоб ператрусаў супрацоўнікамі КДБ выяўленыя і канфіскаваныя больш за 100 старадаўніх абразоў і карцін.

Паводле папярэдняй ацэнцы экспертаў вялікая частка канфіскаваных твораў жывапісу і графікі напісана фарбамі і на палотнах перыяду 18—19 ст.

У дачыненні да падазраваных Камітэтам дзяржаўнай бяспекі заведзена крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) КК Рэспублікі Беларусь. Канчатковая прававая ацэнка дзеянням названых асоб будзе дадзена па выніках расследавання крымінальнай справы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна