Фота ілюстрацыйнае, Reuters.com
У Данецкім аэрапорце баевікі падбілі ўкраінскі БТР: 7 загінулых, 9 параненых.
Пра гэта паведаміў дарадца прэзідэнта Украіны, вядомы валанцёр з арганізацыі «Крылы Фенікса» Юрый Бірукоў.
Паводле яго інфармацыі, у выніку прамога трапляння з танка ў БТР 7 байцоў 79-й брыгады загінулі, 9 атрымалі раненні.





