Маскоўская паліцыя затрымала ўсіх удзельнікаў штурму аўтобуса АМАПа ля мячэці на Вялікай Татарскай вуліцы.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на прэс-службу сталічнага глаўка МУС.

У суботу, 27 верасня, у інтэрнэце з'явілася відэа, знятае ў мінулую пятніцу, дзе бачна, як некалькі сотняў чалавек акружылі паліцэйскі аўтобус з байцамі АМАП з патрабаваннем вызваліць раней затрыманага чалавека, які знаходзіўся ў аўтобусе. Праз некаторы час удзельнікі пратэсту самастойна дасталі чалавека з аўтобуса, нават не зняўшы кайданкі. Відэа бойкі паглядзелі ўжо больш за паўмільёна чалавек.

Як паведамілі агенцтву ў прэс-службе сталічнага глаўка МУС, у дачыненні да ўсіх затрыманых прынята рашэнне аб адміністрацыйным арышце.

Акрамя таго, у дачыненні да двух асоб распачата крымінальная справа па артыкуле «Ужыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады», яны затрыманыя.

Між тым, праваабаронца Алі Чарынскі ў сваім фэйсбуку напісаў: «Хлуснёю у дадзенай заяве з'яўляецца тое, што «парушальнікі правапарадку» пра якіх ідзе гаворка, пасля таго як вызвалілі свайго адзінаверца з палону, усе дружна накіраваліся па дамах. На тэрыторыі паблізу мячэці засталіся тыя, хто кожную пятніцу застаецца для дадатковага глыбокага ўшанавання і вывучэння ісламскіх навук. Яны з'яўляюцца самымі пакорлівымі мусульманамі. Менавіта імі і перапоўнілі аўтобусы АМАПа, якія пад'ехалі пасля».

Па словах відавочцаў, павезлі тры перапоўненыя аўтобусы мусульман.

Гэтак жа прыхаджане мячэці сказалі, што на наступную малітву прыйшло як ніколі мала вернікаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?