У Мінску раскрыты разбойны напад на цяжарную жанчыну.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, некалькі дзён таму ў міліцыю звярнулася 33-гадовая цяжарная жанчына. Яна расказала, што каля банкамата па вуліцы Берута на яе напаў мужчына. Прыставіўшы да жывата велізарны кухонны нож, ён запатрабаваў зняць з карткі ўсе грошы і аддаць яму. Жанчына, асцерагаючыся за сваё жыццё і жыццё свайго будучага дзіцяці, зняла 2.800.000 рублёў і аддала злачынцу.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС сталіцы асобу падазраванага ўстанавілі на працягу гадзіны.

Аднак затрымаць яго адразу не ўдалося. Зламысніка знайшлі праз суткі ў кватэры з рэпутацыяй прытону. Дваццацітрохгадовы непрацоўны мінчанін, раней судзімы за маёмасныя злачынствы і незаконны абарот наркотыкаў, быў дастаўлены ў раённае УУС. Фрунзенскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа па факце разбойнага нападу.

Падчас далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі крымінальнага вышуку было ўстаноўлена дачыненне затрыманага да разбойнага нападу ў той жа дзень трыма гадзінамі раней.

Мужчына, знаходзячы ў памяшканні ламбарда, з прымяненнем нажа спрабаваў завалодаць грашыма і ювелірнымі ўпрыгажэннямі на 250 мільёнаў рублёў.

Акрамя таго, зараз устанаўліваецца дачыненне маладога чалавека да серыі крадзяжоў з аўтамабіляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?