У мінскім мікрараёне Каменная Горка да канца 2014 года павінны быць уведзены ў эксплуатацыю два дзіцячыя сады і пачата будаўніцтва яшчэ дзвюх дашкольных устаноў.

Такую задачу паставіў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на аператыўнай нарадзе ў мэрыі.

«З рэзервовага фонду Мінгарвыканкама выдзелены неабходныя сродкі на будаўніцтва названых аб'ектаў», — падкрэсліў Мікалай Ладуцька.

Таксама на нарадзе старшыня Мінгарвыканкама даручыў камітэту па архітэктуры і горадабудаўніцтве прадугледзець магчымасць абсталявання ва ўбудаваных у жылыя дамы памяшканнях урачэбных амбулаторый. Гэта дасць магчымасць вырашыць праблему няхваткі ўстаноў аховы здароўя ў раёнах Мінска, якія актыўна забудоўваюцца. Будаўніцтва паліклінікі абыходзіцца гарадскому бюджэту ў Br400 млрд, тады як амбулаторыі — прыкладна ў Br100 млрд.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?