Урад Іспаніі афіцыйна звярнуўся ў Канстытуцыйны суд краіны з просьбай прызнаць незаконным запланаванае галасаванне аб незалежнасці Каталоніі.
З такой заявай выступіў па тэлебачанні прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой па выніках экстранага паседжання кабінета міністраў Іспаніі ў панядзелак.
«Ні сам прадмет галасавання, ні яго працэдура не адпавядаюць іспанскай канстытуцыі», — заявіў Рахой.
Улады Каталоніі прызначылі рэферэндум аб незалежнасці рэгіёна на 9 лістапада.
Рашэнне аб рэферэндуме ў Каталоніі было прынята па прыкладзе Шатландыі, большасць насельніцтва якой, зрэшты, раней у гэтым месяцы выказалася за захаванне яе ў складзе Злучанага Каралеўства.





