Санкцыі супраць Расіі пакуль змякчаныя не будуць.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Германіі Марцін Шэфер, паведамляе Handelsblaatt.
«Пакуль усё застаецца так, як было дамоўлена і вырашана на еўрапейскім узроўні», — заявіў ён.
«Мы яшчэ не дасягнулі таго пункту, калі можам аслабіць нашыя намаганні», — адзначыў Шэфер.
Паводле яго слоў, рашэнні аб санкцыях заснаваныя на рэальным развіцці сітуацыі.
Санкцыі могуць быць як узмоцненыя, так і змякчаныя, падкрэсліў прадстаўнік нямецкага МЗС.
Нагадаем, паводле інфармацыі еўрапейскіх СМІ, адзінай краінай «Вялікай сямёркі», што падымала пытанне аб пераглядзе санкцый супраць Расіі, была Італія.





