Праварадыкальную партыя «Нацыянальны фронт» (НФ) упершыню атрымала два месцы ў верхняй палаце французскага парламента.

Лідэр партыі Марын Ле Пэн назвала гэта «гістарычнай перамогай». Вынікі французскіх выбараў сведчаць аб тым, што правыя партыі могуць атрымаць кантроль у Сенаце пасля трох гадоў дамінавання левых.

На выбарах у Еўрапарламент у маі гэтага года палітыкі правага толку таксама атрымалі значную падтрымку выбаршчыкаў. Перамога праварадыкалаў стане яшчэ адным ударам па французскім прэзідэнце Франсуа Аландзе, чыя падтрымка цяпер з'яўляецца рэкордна нізкай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?