Міністэрства адукацыі і навукі часова перавяло Данецкі нацыянальны універсітэт ў Вінніцу, паведаміла прэс-служба міністэрства.

«Да завяршэння збройнага канфлікту на тэрыторыі горада Данецк Данецкі нацыянальны універсітэт Украіны праводзіць сваю адукацыйную дзейнасць… на тэрыторыі горада Вінніца», - гаворыцца ў паведамленні.

Мінадукацыі часова забараніла любую адукацыйную дзейнасць ад імя гэтага універсітэта на тэрыторыі Данецка.

Адзіным дзеючым рэктарам Данецкага універсітэта з'яўляецца Раман Грынюк, дадалі ў ведамстве.

Студэнты могуць пачаць заняткі ў універсітэце з 3 лістапада на тэрыторыі Вінніцы або працягнуць навучанне ў той ВНУ, у якой яны былі часова дапушчаныя да заняткаў, дадалі ў міністэрстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?