Праект «Край|BY» працягвае другі сезон месцам пакланення патрыётаў Рэчы Паспалітай, Польшчы і Беларусі – вёскай Грушаўка.

Гэтая маленькая, закінутая між лясоў вёсачка, якой калісьці валодала сама Барбара Радзівіл, выгадавала аўтара аднаго з найбольш яскравых палітычных перфомансаў часоў Рэчы Паспалітай. 1773 год… «Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыны!..» Памятаеце?

«Край|BY« – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне «ПАН-студыя».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?