Генпракурор Віталь Ярэма заяўляе, што некаторыя нормы закона аб люстрацыі не адпавядаюць Канстытуцыі Украіны і міжнароднаму заканадаўству.

Пра гэта ён сказаў на брыфінгу ў Кіеве ў аўторак.

«Гэты закон ў многіх выпадках не адпавядае Канстытуцыі Украіны і патрабаванням міжнароднага заканадаўства», — лічыць генпракурор.

Па словах Ярэмы, пад дзеянне гэтага закона падпадае больш за мільён грамадзян, чым парушаюцца прынцыпы адказнасці.

«Калі закон уступіць у сілу, мы спародзім вялікую колькасць зваротаў у суды, у тым ліку ў Еўрапейскі суд па правах чалавека», — кажа Ярема.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?