Навукоўцы з Тайланда заявілі, што знайшлі вакцыну супраць ліхаманкі Эбола, ад якой у свеце загінулі ўжо больш за 3 тыс. чалавек.

Медыкі-даследнікі з бангкокскага шпіталя Siriraj 2 кастрычніка на прэс-канферэнцыі прадставяць магчымыя лекі ад Эболы.

Паведамляецца, што для правядзення даследаванняў смяротны вірус у краіну не прывозілі. Даследаванні праводзіліся з роднасным вірусам, які выклікае гемарагічную ліхаманку.

Раней у дакладзе Цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША паведамлялася, што колькасць тых, хто заразіўся смяротнай ліхаманкай Эбола пры найгоршым сцэнары да студзеня 2015 можа дасягнуць 550 тыс. — 1,4 млн чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?