Колькасць папуляцый дзікіх жывёл у свеце за 40 гадоў скарацілася больш чым у два разы, гаворыцца ў новым даследаванні Сусветнага фонду прыроды.

Паводле дадзеных арганізацыі, страты аказаліся значна больш маштабнымі, чым лічылася да гэтага: значна зменшылася колькасць дзікіх млекакормячых, птушак, рэптылій і рыб.

Паводле дадзеных даследнікаў, памяншэнне колькасці папуляцый дзікіх жывёл звязана з дзейнасцю чалавека, якая часцяком прыводзіць да разбурэння арэалаў пражывання дзікіх жывёл. У прыватнасці, згодна з дакладам фонду, значна скарацілася колькасць лясных сланоў ў Афрыцы і марскіх чарапах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?