Жаночая зборная Беларусі на чэмпіянаце свету ў Турцыі бясслаўна завяршылі групавы турнір. У гульні з фаварыткамі групы аўстралійкамі ў нашых дзяўчат не атрымлівалася зусім нічога – 87:45.

Першыя хвіліны хіба што Алена Леўчанка вылучалася на гэтым сумным фоне, але пасля фізічна падсела і яна. У нашых было вельмі шмат страт мяча, неабавязковых фалоў.

Цяпер у плэй-оф за выхад у чвэрцьфінал зборная Беларусі згуляе з камандай Кітаю (трэцяе месца ў групе D). Гульня адбудзецца заўтра а 19:15.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?