У Беларусі 1 кастрычніка падаражэе аўтамабільнае паліва. Інфармацыю пра гэта пацвердзілі на адной са сталічных аўтазаправак.

Гэта будзе чацвёртае з пачатку года павышэнне кошту паліва, папярэдняе адбылося 9 верасня (на 4-4,8%). На колькі працэнтаў на гэты раз вырасце цана на паліва, дакладна не вядома. Па некаторых звестках, як і ў мінулы раз, падаражэнне складзе не менш за 4%.

Нагадаем, 9 верасня канцэрн «Белнафтахім» абвясціў, што чарговае падаражэнне адбылося ў рамках новай цэнавай палітыкі і цяпер кошт паліва прывязаны да курсу амерыканскага долара.

«Прынята рашэнне індыкатыўнай маркай паліва вызначыць бензін Аі-92-К5-Еўра і аператыўна індэксаваць яго кошт у залежнасці ад курсу долара, — паведамляў канцэрн. — Лімітавая максімальная рознічная цана на аўтамабільны бензін маркі Аі-92-К5-Еўра паступальна, у некалькі этапаў, будзе ўстаноўлена ў памеры, эквівалентным 1 долару ЗША за 1 літр. Затым кошт гэтага віду бензіну будзе перыядычна індэксавацца ў залежнасці ад змены курсу беларускага рубля ў адносінах да долара ЗША. Перагляд коштаў на астатнія віды нафтапрадуктаў будзе рабіцца пры захаванні існуючых цэнавых суадносін паміж бензінам Аі-92-К5-Еўра і іншымі маркамі паліва».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?