У Беларусі пасля сённяшняга крушэння вайсковага самалёта прыпыненыя палёты штурмавікоў Су-25, паведамілі ў Мінабароны.
Сёння ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці ў час планавага палёту пры выкананні практыкавання каля 11.50 самалёт Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы страціў кіраванне ў выніку няштатнай сітуацыі. Лётчык, пераканаўшыся, што траекторыя падзення самалёта знаходзіцца па-за населенымі пунктамі, катапультаваўся. Ён быў знойдзены сіламі пошукава-выратавальнай каманды.
На месцы крушэння ў цесным узаемадзеянні са спецыялістамі Міністэрства абароны працуе следча-аператыўная група.





