Расійскі рубель завяршыў горшы за 16 гадоў квартал абнаўленнем абсалютных мінімумаў да долара і бівалютнага кошыка пасля паведамленняў аб магчымых абмежаваннях руху капіталу, што кароткатэрмінова падагналі і так нервовы рынак ва ўмовах лакальнага дэфіцыту валюты, канфлікту на ўсходзе Украіны, санкцый Захаду, таннай нафты і глабальнага попыту на амерыканскую валюту.

Як паведамляе Reuters, супраць долара рубель страціў у трэцім квартале больш за 16%, з іх 6,5% — у верасні.

У аўторак, 30 верасня, курс долара ўзляцеў на адзнаку 39,89 рубля, што стала гістарычным пікам амерыканскай валюты на расійскіх таргах.

Бівалютны кошык ў гэты ж час на кароткі час зайшоз «за буйкі» плаваючага калідора ЦБ 35,40-44,40, сфармаваўшы абсалютны максімум на 44,47 рубля.

Гэта адбылося пасля паведамлення агенцтва Bloomberg аб тым, што ЦБР разглядае магчымасць увядзення часовых абмежаванняў на рух капіталу ў выпадку ўзмацнення яго адтоку з краіны. Пра гэта агенцтву паведамілі двое чыноўнікаў, знаёмых з абмеркаваннем. Абвяржэнне Цэнтрабанка дазволіла разрадзіць сітуацыю.

Еўра таргаваўся паблізу адзнакі 49,95 рубля, губляючы 9 капеек — тут рублю дазволілі захаваць твар сусветныя тэндэнцыі на паслабленне адзінай еўрапейскай валюты, з-за чаго яго квартальныя страты крыху менш за 7%.

Супраць рубля ў аўторак спрацавала і навіна аб тым, што ЕС пакінуў у сіле санкцыі супраць Расіі, якую Захад абвінавачвае ў падтрымцы сепаратыстаў на ўсходзе Украіны.

Увядзенне заходніх санкцый, у тым ліку абмежаванне доступу на рынкі капіталу шэрагу найбуйнейшых банкаў і нафтавых кампаній РФ, стала асноўнай прычынай паслаблення рубля ў трэцім квартале.

У верасні дадатковs ціск на рубель, на думку ўдзельнікаў рынку, аказаў хатні арышт кіраўніка АФК Сістэма Уладзіміра Еўтушэнкава, а геапалітычным фактарам нестабільнасці выступілі сітуацыя на паўднёвым усходзе Украіны і ацэнка ступені ўдзелу ў канфлікце Расіі.

Супраць рубля адыгрывала і ўмацаванне амерыканскай валюты на Форэксе — долар узляцеў да чатырохгадовага максімуму да кошыку валют і двухгадовага максімуму да еўра ў аўторак на фоне розных чаканняў у адносінах да палітыкі ФРС і ЕЦБ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?