Маскоўскі акруговы вайсковы суд прысудзіў палкоўніка Віталя Зайчанку да двух гадоў умоўна. Паводле дадзеных следства, у распараджэнне украінцаў, якія рамантавалі ноўтбук афіцэра, трапіў сакрэтны загад міністра абароны РФ.

Зайчанка з 2009 года займаў пасаду начальніка 5 аддзела Упраўлення начальніка войскаў радыёэлектроннай барацьбы і адказваў за арганізацыю радыёэлектроннай абароны. Палкоўнік меў доступ да звестак з грыфамі «асабліва сакрэтна» і «цалкам сакрэтна». Частку сакрэтных звестак ён захоўваў на сваім ноўтбуку Acer.

Калі ноўтбук зламаўся, Зайчанка аддаў яго на рамонт сястры — грамадзянцы Украіны. Яна забрала яго ва Украіну і аддала спачатку аднаму, а потым іншаму камп'ютарнаму майстру для рамонту і расшыфроўкі інфармацыі.

У распараджэнне тых, хто рамантаваў камп'ютар, трапіў сакрэтны загад міністра абароны Расіі, а таксама пастанова ўрада, якія рэгулююць працу сістэмы радыёлакацыйнай барацьбы.

Паводле прысуду, палкоўнік не збіраўся прадаваць сакрэтную інфармацыю, таму яму не залічваецца дзяржаўная здрада. Да цяжкіх наступстваў яго дзеянні не прывялі. Ён прызнаны вінаватым у выдаванні звестак, якія ахоўваюцца дзяржавай (частка 1 артыкула 283 КК).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?