Расія прыпыніла на два гады ўдзел у праграме школьнага абмену з ЗША Future Leaders Exchange.

«Мы глыбока шкадуем пра рашэнне расійскіх уладаў закрыць праграму, якая на працягу 21 года выбудоўвала глыбокія і трывалыя сувязі паміж нашымі народамі», - пракаментаваў рашэнне расійскага боку пасол ЗША ў Маскве Джон Тэфт.

Паводле яго слоў, дзякуючы FLEX больш за 8 тысяч расійскіх старшакласнікаў наведалі ЗША, дзе жылі ў амерыканскіх сем'ях, вучыліся ў школе і «знаёмілі мільёны амерыканцаў у 50 штатах ЗША з лепшым, што ёсць у Расіі».

Праграма, у якой таксама прымаюць удзел школьнікі з Украіны, Казахстана, Кіргізіі, Грузіі, Малдовы, Таджыкістана, Туркменіі, Арменіі і Азербайджана, цалкам аплачваецца ЗША, уключаючы праезд і медстрахоўку.

Крыніца газеты «Коммерсант» у расійскім міністэрстве адукацыі і навукі паведаміла, што расійскі бок прыпыніў удзел у праграме «да высвятлення ўсіх абставінаў» пасля таго, як адзін з школьнікаў не вярнуўся з ЗША, дзе ўлады аформілі на яго апеку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?