У штаце Тэхас зарэгістраваны першы выпадак захворвання ліхаманкай Эбола ў ЗША.

Прадстаўнік шпіталя ў Даласе заявіў, што пацыент, імя якога не называецца, знаходзіцца ў інфекцыйным ізалятары.

Дактары лічаць, што ён мог заразіцца вірусам ў Ліберыі, адкуль вярнуўся два тыдні таму.

Прадстаўнік Цэнтра кантролю за захворваннямі заявіў, што хворы прыбыў у ЗША 20 верасня «без бачных сімптомаў віруса».

У Заходняй Афрыцы ад ўспышкі Эболы памерлі ўжо больш за тры тысячы чалавек.

Разам з тым некалькі амерыканскіх медработнікаў, якія працавалі з хворымі ліхаманкай у рэгіёне і самі заразіліся вірусам, вылечыліся пасля праходжання курса лячэння ў ЗША.

Смяротнасць ад Эболы складае ад 50% да 90%

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?