Беларускія пенсіянеры на 64-м месцы, следам за Гватэмалай, але апярэджваюць Расію, Tut.by

Беларускія пенсіянеры на 64-м месцы, следам за Гватэмалай, але апярэджваюць Расію, Tut.by

Няўрадавая арганізацыі HelpAge International апублікавала новы рэйтынг краін па якасці жыцця пажылых людзей. Першы радок у рэйтынгу займае Нарвегія.

Пры складанні рэйтынгу ўлічваецца сацыяльны і матэрыяльны дабрабыт тых, каму за 60 гадоў. На апошнім радку спісу з 96 дзяржаў — Афганістан, дзе ўмовы жыцця для старых, па ацэнцы складальнікаў рэйтынгу, найбольш цяжкія.

Беларусь займае ў рэйтынгу 64-е месца, следам за ёй ідзе Расія. На 63-м месцы — Гватэмала.

Суседзі: Польшча на 32-м месцы, Латвія — на 35-м, Літва — на 60-м, не сусед, але блізкая нам Эстонія — на 20-м. Украіна на нізкім 82-м.

Дзясятка найлепшых: Нарвегія, Швецыя, Швейцарыя, Канада, Германія, Нідэрланды, Ісландыя, ЗША, Японія, Новая Зеландыя. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?