1 кастрычніка ў Беларусі зноў падаражала аўтамабільнае паліва, гэта чацвёртае ў гэтым падаражанне, папярэдняе адбылося менш за месяц таму — 9 верасня.

Новыя цэны

АІ-92 (К5) - 10 600 рублёў за літр (было 10 100 рублёў);

АІ-95 (К5) - 11 400 рублёў за літр (было 10 850 рублёў);

дызельнае паліва (К4) - 11 500 рублёў за літр (было 10 950 рублёў);

дызель «Еўра 5» - 11 700 рублёў за літр (было 11 150 рублёў).

Такім чынам літр АІ-92 цяпер каштуе роўна даляр (курс — 10 590).

Аб прывязцы да курсу амерыканскай валюты канцэрн «Белнафтахім» абвясціў падчас папярэдняга павышэння коштаў 9 верасня. Прымяненне індэксацыі рознічных цэн у залежнасці ад курсу даляра да беларускага рубля «дазволіць спалучаць дзяржаўнае і рынкавае рэгуляванне цэн і наблізіць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм цэнаўтварэння на аўтамабільнае паліва да сусветнай практыкі», казалася ў абгрунтаванні.

Учора ўвечары запраўкі былі запоўненыя аўтамабілістамі, якія запраўлялі поўны бак і нават залівалі ў дадатковыя каністры, ашчадзіўшы на гэтым 5 000 — 7 000 рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?