За 18 гадоў ашуканец атрымаў больш за 200 мільёнаў беларускіх рублёў пенсіі з улікам індэксацыі

Мужчына служыў ва ўзброеных сілах Украіны, а ваенную пенсіі атрымліваў у Беларусі. Праўда стала вядомая выпадкова, пасля зверкі электронных баз дадзеных цэнтралізаванага ўліку пенсіянераў Міністэрства абароны Беларусі і Украіны.

Высветлілася, што ў 1994 годзе, пражываючы і несучы службу ва ўзброеных сілах Украіны і будучы грамадзянінам той краіны, ураджэнец Гродзенскай вобласці прыехаў у Мінск адведаць сваякоў. Знаходзячыся з Беларусі, мужчына пракруціў мудрагелістую схему, якая дазволіла яму, атрымаўшы беларускае грамадзянства і пашпарт, падрабіўшы дакументы, звярнуцца ў ваенны камісарыят у Мінску за атрыманнем ваеннай пенсіі за выслугу гадоў.

Запаўняючы неабходныя дакументы для атрымання беларускага пашпарта, ён маўчаў пра тое, што мае ўкраінскія дакументы і служыць ва ўзброеных сілах суседняй краіны. А перш чым звярнуцца ў ваенкамат, уласнай рукой унёс у разліковую кніжку і паслужны спіс ілжывыя звесткі аб тым, што яму нібыта выплачана грашовае забеспячэнне і ён звольнены з сапраўднай ваеннай службы па скарачэнні штатаў. На самай жа справе, як пазней выявіла следства, абвінавачаны працягнуў служыць у горадзе Нікалаеў ва Украіне. У выніку, за 18 гадоў ашуканец атрымаў больш за 200 мільёнаў беларускіх рублёў пенсіі з улікам індэксацыі, а таксама абзавёўся льготным жыллём у Мінску.

— Тая акалічнасць, што далейшае нясенне ваеннай службы з'яўляецца падставай для спынення выплаты пенсіі ад Міністэрства абароны Беларусі, ён ведаў, гэтая інфармацыя змяшчалася ў памятцы выдадзенага яму пенсійнага пасведчання, — удакладніў падрабязнасці крымінальнай справы намеснік пракурора Ленінскага раёна Мінска Андрэй Нікольскі. — Акрамя таго, калі выявіўся падман, высветлілася, што з 1998 года зламыснік звольніўся ў запас і з украінскай арміі і стаў атрымліваць ваенную пенсію ад ваеннага ведамства іншай краіны.

Была заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Махлярства ў буйным памеры». Прычыненую дзяржаве шкоду, пенсіянер, які ўсё ж прызнаў сваю віну, выплаціў досыць хутка і напісаў хадайніцтва аб памілаванні. Яго просьба чакае разгляду.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?