Reuters.com

Reuters.com

Кіраўнік адміністрацыі Ганконга Лян Чжэн'ін заклікаў пратэстоўцаў падтрымаць прапанаваныя Пекінам рэформы.

Выступаючы ў дзяржаўнае свята 65-годдзя з дня заснавання КНР, ён заявіў, што Ганконгу неабходна супрацоўнічаць з Пекінам, каб дамагчыся прагрэсу.

Удзельнікі акцый пратэсту незадаволеныя тым, што ўлады Кітая хочуць самі адбіраць кандыдатаў на пасаду кіраўніка адміністрацыі Ганконга на выбарах 2017 года.

Актывісты разлічваюць на тое, што да канца дня колькасць людзей на вуліцах будзе самай высокай за час пратэстаў.

Чжэн'ін адхіліў прапанову дэманстрантаў аб адстаўцы. У сераду ён наведаў цырымонію, прысвечаную Дню заснавання КНР у 1949 годзе.

Узняцце сцяга абышлося без эксцэсаў, але ўлады вырашылі не праводзіць запланаваны феерверк.

Кіраўнік Ганконга сказаў: «Мы спадзяемся, што ўсе члены грамадства будуць супрацоўнічаць з урадам мірна, рацыянальна і прагматычна, каб мы зрабілі велізарны крок у нашым канстытуцыйным развіцці».

Дзясяткі тысяч людзей застаюцца на вуліцах, скандуючы лозунгі і спяваючы песні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?