Экспрэсіўнага аматара праехацца «пад мухай» затрымалі ў Скідзелі (Гродзенская вобласць).

Каля 18:00 30 верасня ў мясцовае ДАІ паступіла паведамленне, што па вуліцы Зялёнай рухаецца аўтамабіль, за рулём якога знаходзіцца п'яны.

Экіпаж ДАІ, які прыбыў на месца, заўважыў чырвоны «Мэрсэдэс 123», калі той выязджаў са стаянкі каля пошты. Кіроўца, жыхар Скідзеля, сапраўды быў нецвярозым.

Ужо ў патрульным аўтамабілі высветлілася, што мужчына 1979 года нараджэння затрымліваецца у п'яным выглядзе паўторна на працягу года. Такім чынам, «Мэрсэдэс» падлягае канфіскацыі.

Калі кіроўца зразумеў, чаго яму каштавала гэтая паездка, то спачатку пачаў торгаць інспектара ДАІ за абмундзіраванне. Затым ён стаў хапацца за руль патрульнага аўтамабіля і спрабаваў пакінуць яго на хаду. У выніку на затрыманага вадзіцеля прыйшлося надзець кайданкі. Аднак на гэтым ён не спыніўся: праз некалькі хвілін пачаў наносіць ўдары кайданкамі сабе па твары. Як вынік: разбіты твар, сканфіскаваны аўтамабіль і шматмільённыя штрафы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?