Выканаўца рыхтуецца да першага легальнага сольнага канцэрта пасля перапынку ў тры гады.

Мінгарвыканкам выдаў гастрольнае пасведчанне на канцэрт Змітра Вайцюшкевіча, які плануецца зрабіць 29 кастрычніка ў ДК імя Шарко ў Мінску.

Пра гэта выканаўца паведаміў парталу Tuzin.fm. «Безумоўна, радуюся магчамасці зноў з'яўляцца перад публікаю, рыхтую з гэтай нагоды разам з WZ-orkiestra праграму з найлепшых песень, а калі квіткі добра пойдуць, дык заявім яшчэ адзін канцэрт з прэзэнтацыяй шансон-праграмы», – зазначыў Зміцер.

Апошні афіцыйны канцэрт Вайцюшкевіч даў 8 сакавіка 2011, пасля чаго апынуўся ў «чорным спісе».

Упершыню за тры гады выканаўца легальна выступіў на прэзентацыі праекту «Re:Песняры». Гэты яго выступ узгадняўся на ўзроўні адміністрацыі прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?