У Данецку снарады сістэмы залпавага агню «Град» трапілі на школьную тэрыторыю, паведамляе Данецкая аблдзяржадміністрацыя.
У Кіеўскім раёне снарад разарваўся ў пяці метрах ад школы — загінулі чацвёра дарослых, яшчэ восем атрымалі раненні.
У школе ў гэты час знаходзіліся 238 чалавек, з якіх 70 вучняў і 28 настаўнікаў.