фота абменнага пункту ў ГЦ «Шчасце» з сайта Следчага камітэта

фота абменнага пункту ў ГЦ «Шчасце» з сайта Следчага камітэта

фота Tut.by

фота Tut.by

фота Ганны Бадзяка

фота Ганны Бадзяка

фота Ганны Гадзяка

фота Ганны Гадзяка

фота з ФБ Цімафея Дранчука

фота з ФБ Цімафея Дранчука

Кіраўніцтва мінскай міліцыі, фота з ФБ Цімафея Дранчука

Кіраўніцтва мінскай міліцыі, фота з ФБ Цімафея Дранчука

tut.by

tut.by

фота Еўрарадыё

фота Еўрарадыё

фота Еўрарадыё

фота Еўрарадыё

19.56

Як паведамляе БелаПАН, сілавую аперацыю па нейтралізацыі злачынца правялі байцы спецпадраздзялення МУС па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз».

18:35

Як удалося даведацца kp.by, захопніка прывезлі ў 5-ю гарадскую бальніцу з агнястрэльным раненнем у галаву. У прыёмным пакоі 5-й клінічнай бальніцы паведамілі, што цяпер захопніка абменніка аперуюць, а пасля аперацыі яго перавядуць у рэанімацыю. Па спісах у бальніцы ён праходзіць як невядомы.

«Ні імя, ні прозвішча, ні год нараджэння не пазначаныя», — паведамілі ў бальніцы.

17.07

На месцы здарэння працягваюць працаваць спецыялісты з МУС, СК і Камітэта судовых экспертыз. Падрабязнасці аб ходзе аперацыі афіцыйныя асобы абяцалі паведаміць пазней.

16.50

Спецаперацыя скончылася, закладніца жывая і на волі.

«Перамовы з нападнікам не прынеслі плёну. У выніку зладжанай сілавой аперацыі закладніцу ўдалося вызваліць, а нападніка — нейтралізаваць», — заявіў журналістам прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

Больш ніякіх афіцыйных каментароў не было, паведамляе карэспандэнт НН. Па яго звестках, нападніка вынеслі з будынка і пагрузілі ў машыну «хуткай» з сістэмай рэанімацыі. 

16.39

Дзеянне перамясцілася да задняга ўваходу «Шчасця», папрасілі калідор для «хуткай», паведамляе карэспандэнт НН з месца падзей.

16.23

У будынак ўвайшлі супрацоўнікі Камітэта судовых экспертыз. У руках у іх — працоўныя чамаданчыкі з абсталяваннем.

15:59

Па словах работнікаў гандлёвага цэнтра, захопнік патрабаваў не толькі святара, але і святую ваду і люстэрка.

15:54

Па факце захопу закладнікаў распачата крымінальная справа па арт. 291 Крымінальнага кодэкса, — толькі што паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова. — З нападнікам цяпер вядуцца перамовы.

15:43

З адваротнага боку будынка гандлёвага цэнтра «Шчасце» і прылеглага «Дома быту» карэспандэнт «Камсамолкі» заўважыў некалькіх людзей у бронекамізэльках, касках і з аўтаматамі.

15:35

Прадстаўнік Следчага камітэта паведаміў прысутным журналістам, што пакуль сітуацыя цалкам не вырашыцца, іншых афіцыйных каментароў не будзе.

Па словах карэспандэнта kp.by, каталіцкі святар завяршыў перамовы і сышоў.

Работніца гандлёвага цэнтра ў гутарцы з карэспандэнтам Еўрарадыё паведаміла, што касірка — маладая дзяўчына. Прозвішча касіркі яна не ведае, бо дзяўчаты ў абменніку часта мяняюцца. Таксама яна сказала, што напад адбыўся каля 13-й гадзіны.

Са словаў мясцовай жыхаркі Вольгі tut.by паведамляе, што нападнік — добра апрануты мужчына гадоў 30.

***

Днём 1 кастрычніка здзейснены напад на пункт абмену валют у гандлёвым цэнтры «Шчасце» на праспекце Незалежнасці (станцыя метро «Усход»), паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.

«У пункт абмену валют «БелСвісБанк» прабраўся невядомы з прадметам, падобным на пісталет». На месцы працуе следча-аператыўная група, прадстаўнікі Следчага камітэта, МУС, спецслужбы», — сказаў Герасімаў.

«На абменны пункт BelSwiss банка напаў мужчына, верагодна з агнястрэльнай. Крыкі на ўвесь ГЦ, АМАП ужо тут, — паведаміў у Twitter сведка. — Дзяўчыну ў закладнікі ўзяў. Сядзяць унутры пакоя, пакуль без руху, піша kp.by са спасылкай на відавочцу.

Раней у прэс-службе сталічнай міліцыі інфармацыю аб захопе пацвердзіць не змаглі, але адзначылі, што ў гандлёвым цэнтры знаходзіцца міліцыя і кіраўніцтва Мінгарвыканкама. «Не магу нічога не сказаць аб нападзе або захопе. На месцы працуе міліцыя, у гандлёвым цэнтры знаходзіцца кіраўніцтва сталічнай міліцыі», - распавёў TUT.BY прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Паводле kp.by са спасылкай на відавочцаў, нападнік дачакаўся, пакуль касір будзе выходзіць, заштурхаў дзяўчыну ўнутр, зайшоў за ёй і закрыўся на замок знутры.

Карэспандэнт «Еўрарадыё» Арцём Мартыновіч паведамляе, што каля гандлёвага цэнтра стаіць «хуткая». Тэрыторыя вакол ачэпленая стужкай. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на месца прыбыло кіраўніцтва гарадской міліцыі. Да сілавікоў наблізіўся святар. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна