ria.ru
Музыкант Андрэй Макарэвіч адклаў канцэртны тур па Украіне да вясны, паабяцаўшы дадаткова паведаміць новыя даты выступаў. Пра гэта ён напісаў у сваім Facebook.
Па словах музыкі, прычына пераносу ў тым, што яму спатрэбілася ў тыя ж тэрміны прайсці медыцынскую працэдуру, пачакаць з якой не атрымаецца.
Раней некалькі расійскіх канцэртаў Андрэя Макарэвіча адмяняліся па розных прычынах, а маскоўскі канцэрт быў сарваны. У Расіі Макарэвіч падвяргаецца пераследу.
Заўтра, 2 кастрычніка, «Машина времени» павінна выступіць у Віцебску, а 3 кастрычніка ў Мінску.





