Пад Мінскам 30 верасня перакулілася і ледзь не ўпала з моста ў раку маршрутнае таксі з пасажырамі.
Як паведаміў тэлеканал «Беларусь 1», мікрааўтобус «Мерседэс» ехаў па маршруце Мінск — Фаніпаль. Калі заехаў на мост цераз Пціч, насустрач раптам вылецеў аўтамабіль «Рэно-Лагуна». Відавочцы ДТЗ запэўніваюць, што кіроўца «Рэно» быў моцна п'яны.
У выніку сутыкнення «Мерседэс» перакуліўся на бок. У «Рэно» моцна пашкоджаная пярэдняя левая частка. Ні кіроўцы, ні пасажыры не пацярпелі.
Афіцыйнай інфармацыі пра гэтае здарэнне дагэтуль няма.





