НАК «Нафтагаз Украіны» пацвердзіў падпісанне кантракту на пастаўкі прыроднага газу з нарвежскай кампаніяй Statoil і пачатак яго паставак з 1 кастрычніка праз Славакію.

«Гэта першае такое пагадненне паміж «Нафтагазам» і Statoil, яно пашырае пул пастаўшчыкоў газу ва Украіну, а таксама адкрывае новы рынак для Statoil», — адзначылі ў прэс-службе НАК «Нафтагаз Украіны».

Раней крыніца паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Украіна», што кіраўнік праўлення НАК «Нафтагаз Украіны» Андрэй Кобалеў 25 верасня наведаў штаб-кватэру нарвежскай нафтагазаздабыўнай кампаніі Statoil ў Ставангеры, без удакладнення дэталяў візіту.

Паводле інфармацыі прэс-службы, «Нафтагаз Украіны» з 1 кастрычніка пачаў атрымліваць прыродны газ па кантракце з нарвежскай нафтагазаздабыўный кампаніяй Statoil. Пастаўкі паліва ажыццяўляюцца праз славацкі газавы калідор у аб'ёме каля 12-15 млн куб. м/суткі.

Як паведамлялася, Украіна ў верасні 2014 імпартавала з боку Еўропы 986 млн куб. м прыроднага газу. З боку Славакіі ва Украіну паступіла 779 млн куб. м газу, з боку Польшчы — 117 млн куб. м, з боку Венгрыі — 90 млн куб. м.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?