Швецыя прызнае палесцінскую дзяржаву, пра гэта заявіў новы прэм'ер-міністр краіны Стэфан Лофвен.
«Канфлікт паміж Ізраілем і Палесцінай можа быць вырашаны толькі шляхам дзвюх дзяржаў», — заявіў ён падчас свайго звароту ў парламенце з нагоды ўступлення на пасаду.
Лофвен дадаў, што для такога рашэння праблемы неабходна «ўзаемнае прызнанне і мірнае суіснаванне Ізраіля і Палесціны, пасля чаго Швецыя і прызнае Палесціну дзяржавай». Лофвен не ўдакладніў, калі гэта будзе зроблена.
У верасні шведскія сацыял-дэмакраты пад кіраўніцтвам Лофвена разам з іншымі левымі партыямі, у тым ліку і «зялёнымі», сфармавалі ўрад.
Карэспандэнты паведамляюць, што такі крок Швецыі, верагодна, падвергнецца суровай крытыцы з боку Ізраіля і ЗША.





