Баі за аэрапорт Данецка працягваюцца, сітуацыю ў гэтым раёне кантралююць украінскія сілавікі, паведамілі ў пятніцу ўвечары ўкраінскія ўлады.
Раней сепаратысты захапілі першы паверх старога тэрмінала аэрапорта, але ўкраінскія вайскоўцы контратакавалі і адкінулі праціўніка на зыходныя рубяжы, дадаюць у прэс-цэнтры АТА.
Данецкі аэрапорт мае стратэгічнае значэнне для абодвух бакоў канфлікту. Баі за аэрапорт ўзмацніліся на гэтым тыдні і пагражаюць сарваць перамір'е, дасягнутае 5 верасня ў Мінску.
Частка старога тэрмінала аэрапорта ахоплена пажарам, дадаюць у прэс-цэнтры РНБА.
Раней інфармацыйна-аналітычны цэнтр РНБА са спасылкай на разведку заявіў, што ў гэты раён прыбыло шмат бранятэхнікі, цяжкай артылерыі і салдат.
Будынак непадалёк ад аэрапорта, што пацярпеў ад абстрэлу, Reuters.com
Карэспандэнт агенцтва Асашыэйтэд Прэс паведаміў, што бачыў тры танкі сепаратыстаў, што стралялі ў галоўны тэрмінал аэрапорта, а таксама чуў шматлікія стрэлы снайпераў.
Танк сепаратыстаў заняў пазіцыю недалёка ад аэрапорта.
Танк сепаратыстаў заняў пазіцыю каля аэрапорта, фота Reuters.com
У чым стратэгічнае значэнне аэрапорта ў Данецку





