У адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы Рэспублікі Беларусь (АРІП) з 2 кастрычніка пачаў функцыянаваць адзіны для ўсіх банкаў механізм разлікаў па плацяжах, прынятых у рамках АРІП, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка. 

Рэалізацыя адзінага механізму разлікаў па плацяжах АРІП была прадугледжана пастановай № 393 праўлення Нацбанка ад 10 чэрвеня 2014 года. 

«Указаны механізм грунтуецца на ўжыванні алгарытму класічнай клірынгавай сістэмы, якая прадугледжвае правядзенне ўзаемазаліку сустрэчных патрабаванняў банкаў. Напрыклад, першы банк прыняў плацяжы на карысць арганізацыі, якая мае рахунак у другім банку. У сваю чаргу, другі банк прыняў плацяжы на карысць іншай арганізацыі, у якой рахунак адкрыты ў першым банку. Гэтыя плацяжы могуць як поўнасцю, так і часткова перакрываць адзін аднаго. Клірынгавая частка АІС «Разлік» вылічвае чыстыя пазіцыі кожнага банка. Пазіцыя банка можа быць як крэдытавай (калі банк павінен атрымаць грошы на карысць сваіх кліентаў), так і дэбетавай (калі банк павінен пералічыць грошы на карысць кліентаў іншых банкаў)», — растлумачылі ў Нацбанку. 

Штодня з пачатку запуску клірынгавая частка АІС «Разлік» у сярэднім апрацоўвае больш за 9 тысяч рэестраў ад банкаў. Так, за 2, 3 і 6 кастрычніка АІС «Разлік» апрацавана 28.282 рэестры на агульную суму каля 174,2 млрд. беларускіх рублёў. Больш за 40 працэнтаў апрацаваных у клірынгу АІС «Разлік» рэестраў прыходзяць ад ААТ «ААБ Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк». 

«Рэалізацыя клірынгавай часткі АІС «Разлік» дазволіць не толькі ў пэўнай ступені знізіць расходы банкаў на правядзенне плацяжоў у АРІП, але і павысіць празрыстасць ажыццяўлення разлікаў па рознічных плацяжах пры дапамозе АІС «Разлік», — лічаць у Нацбанку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?