Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў лічыць, што Захад увёў «незаконныя» санкцыі супраць Расіі, каб «сарваць сваю злосць».

Пра гэта ён сказаў на сумеснай прэс-канферэнцый у Маскве з кіраўніком МЗС Венесуэлы Рафаэлем Рамірэсам.

«Што тычыцца санкцый, я не вельмі бачу лагічную сувязь. Мы дапамагаем працэсу выканання Мінскіх дамоўленасцей не для таго, каб з нас знялі санкцыі. Гэта праблема тых, хто іх уводзіў. Мы робім тое, што мы робім, для таго, каб максімальна хутка дапамагчы нармалізаваць сітуацыю ва Украіне», — заявіў Лаўроў.

«Гэта ў нашых нацыянальных інтарэсах, каб там усталяваўся мір, каб там пачаўся абяцаны яшчэ ў пачатку года палітычны працэс з удзелам усіх рэгіёнаў і ўсіх палітычных сіл, працэс, які павінен спрыяць аднаўленню нацыянальнай згоды праз нацыянальнае прымірэнне… Санкцыі — гэта справа нашых заходніх калег, справа тых краін, якія вырашылі звярнуцца да гэтага незаконнага інструмента для таго, каб сарваць сваю злосць на нас. Гэта іх праблемы, мы не выбіралі гэты шлях», — сказаў Лаўроў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?